Выродлiвы хлапчук

Выродлiвы хлапчук


Айзек Азимов

Як заўсёды, перш чым адчынiць наглуха зачыненыя дзверы, Эдзiт Фэлоўз паправiла свой рабочы халат i толькi пасля таго пераступiла тую нябачную лiнiю, што аддзяляла рэальны свет ад свету несапраўднага. Пры ёй былi нататнiк i асадка, хоць з пэўнага часу яна не вяла больш сiстэматычных запiсаў, робячы iх толькi пры пiльнай патрэбе.

На гэты раз яна несла з сабою i чамадан. «Гэта гульнi хлопчыкам», усмiхнуўшыся, растлумачыла яна вартаўнiку, якi даўным-даўно ўжо не задаваў ёй нiякiх пытанняў i толькi махнуў рукою, прапускаючы яе.

Як звычайна, выродлiвы хлапчук адразу пачуў яе прыход i, плачучы, кiнуўся ёй насустрач.

— Мiс Фэлоўз, мiс Фэлоўз, — мармытаў ён, вымаўляючы словы глуха, не зусiм выразна, ва ўласцiвай аднаму яму манеры.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате и читать:

Скачать в epub формате


Яндекс.Метрика